РУ БЕ EN

РАЗМОВА ПРА ДУХОЎНАЕ МІНУЛАЕ

21.03.2023

16 сакавіка 2023 года ў ДУА “Сярэдняя школа № 20 г. Брэста імя Героя Савецкага Саюза Д.М. Карбышава” прайшла канферэнцыя “Няскораны ігумен”, прысвечаная Афанасію Філіповічу.

Канферэнцыю падрыхтавалі Лычук Людміла Рыгораўна, старшыня ветэранскай арганізацыі школы, Харытончык Аксана Васільеўна, член прафкама, адказны за працу з ветэранамі, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. На мерапрыемстве прысутнічалі інакіня Алена, Юрчык Тамара Уладзіміраўна, галоўны бібліятэкар чытальнай залы ДУК "Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.С.Пушкіна», настаўнікі школ і гімназій Ленінскага раёна г.Брэста.

Удзельнікі канферэнцыі даведаліся, што Афанасій Брэсцкі - беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч, пісьменнік і публіцыст, ігумен Свята-Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце, аўтар «Дыярыуша» - аднаго з першых літаратурных твораў аўтабіяграфічнага жанру і адзінай палемічнай аўтабіяграфіі ў беларускай літаратуры.

Размова пра духоўнае мінулае закранула душу кожнага слухача.

Фотогалерея: