РУ БЕ EN

ЭКСКУРСІЙНАЯ ПАЕЗДКА

06.06.2024

Члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Брэста" адправіліся на экскурсію ў першы ў Беларусі парк інтэрактыўнай гісторыі "Вялікае княства Сула".

Парк уяўляе сабой маштабны музей, дзе можна адчуць атмасферу розных гістарычных эпох і пазнаёміцца з побытам і культурай. А дэталізацыя дае магчымасць наведвальнікам перанесціся ў мінулае і стаць актыўнымі ўдзельнікамі падзей і майстар-класаў.

Удзельнікі экскурсіі мелі магчымасць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі і адкрытыя аб'екты комплексу (пляцоўка мегалітычнай культуры, стаянка старажытнага чалавека, пляцоўка дахрысціянскіх вераванняў, вёска вікінгаў, дзеючая кузня, ганчарная майстэрня, зала-музей шляхецкай славы "Каралеўская Асамблея", бровар, экспазіцыя сядзібы-музея Ленскіх, музей батлейкі і інш.аб'екты). Таксама наведалі неагатычны касцёл Святога Іосіфа ў аграгарадку Рубяжэвічы і парк камянёў, які размяшчаецца побач з касцёлам.

Усе атрымалі шмат эмоцый і ўражанняў. Гэта ў чарговы раз пацвярджае: наша Беларусь славіцца прыгожымі мясцінамі, гісторыяй і людзьмі, якія робяць гэту гісторыю.

Фотогалерея: