РУ БЕ EN

На базе ДУА “ Сярэдняя школа № 23 г. Брэста” прайшла сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марынай Віктараўнай Васько

14.01.2022

12 студзеня на базе ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Брэста” прайшла сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь Марынай Віктараўнай Васько па абмеркаванні  праекта змяненняў  і дапаўненняў Канстытуцыі Беларусі.

Каменціруючы новую трактоўку артыкула 15 Канстытуцыі, дзе гаворыцца, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці аб гістарычным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Марына Віктараўна акцэнтавала ўвагу  на тое, што галоўным з’яўляецца фраза “гістарычная памяць”. Галоўная задача адукацыі – перадаць маладому пакаленню  правільнае разуменне гістарычных падзей.

Сустрэча пераканала прысутных, што змяненні ў Канстытуцыі арыентаваны на фарміраванне трывалага падмурка для развіцця краіны на перспектыву.

Информация взята из интернет портала Управление по образованию Московского района г.Бреста