РУ БЕ EN

ЖЫВІ І ПОМНІ!

19.05.2023

18 мая 2023 года члены прафкама пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 32 г. Брэста” правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Жыві і помні”, у якой прынялі ўдзел старшыня Савета ветэранаў працы ўстаноў адукацыі г. Брэста Бярковіч Алена Васільеўна і член гарадскога Савета ветэранаў працы Міховіч Таццяна Васільеўна.

Удзельнікі кампазіцыі чыталі вершы, успаміналі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Прагучалі словы ўдзячнасці тым, хто здабыў Вялікую Перамогу, здолеў выстаяць, выжыць у страшныя ваенныя гады. Хвілінай маўчання аддалі дань павагі ўсім, хто не вярнуўся з той вайны.

Госці падзяліліся з прысутнымі сваімі ўспамінамі, расказалі пра пакутныя гады ваеннага жыцця, якія выпалі на долю іх родных і блізкіх. Пажадалі ўсім мірнага неба і спакойнага жыцця. Усе мы, пакуль помнім, жывем!

Фотогалерея: