РУ БЕ EN

МАЛАДЫ ПЕДАГОГ ПРА СВОЙ ШЛЯХ У ПРАФЕСІЮ, АСАБЛІВАСЦІ КІРУЮЧАЙ РАБОТЫ

09.06.2023

Вользе Пашковіч усяго толькі крышачку за трыццаць, а яна шмат чаго дабілася ў жыцці. У 2015 годзе маладая настаўніца 22-й сярэдняй школы Брэста выйшла пераможцай першага Брэсцкага маладзёжнага форуму педагагічных ідэй і рашэнняў «Педагагічны ФЭСТ», пасля гэтага ўвайшла ў склад Маладзёжнага савета Брэсцкай гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і за гэты час стала прыкметным чалавекам не толькі ў асяродку брэсцкай настаўніцкай грамадскасці.

Цяпер Вольга Уладзіміраўна — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы №11 Брэста.У школе навучаецца 3083 дзіцяці. Падтрымліваць якасны вучэбны працэс, а яшчэ займацца арганізацыйнай, навуковай, грамадскай работай, працаваць з маладымі спецыялістамі, з сем'ямі навучэнцаў, рэагаваць на ўсе выклікі часу ў плане выхавання дзяцей, плюс яшчэ дзясяткі спраў на кожны дзень пазначаны ў нататніку маладога намесніка. Аб гэтым і не толькі наша сённяшняя гутарка. (https://zviazda.by/be/news/20230607/1686146424-malady-pedagog-pra-svoy-shlyah-u-prafesiyu-asablivasci-kiruyuchay-raboty-i)