РУ БЕ EN

СВЯТА «ГУКАННЕ ВЯСНЫ»

29.03.2022

«Гуканне вясны” – яскравае і самабытнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю натуральнасць і жывасць.

У ДУА “Яслі-сад №81 г. Брэста” вельмі чакалі вясну і з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры і спадчыны правялі свята “Гуканне вясны”, пад час якога педагогі расказалі дзецям аб беларускай спадчыне, паказалі хараство і прыгажосць роднай мовы, далучылі да нацыянальных традыцый і звычаяў.

Педагогі пазнаёмілі дзяцей з абрадам “Абудзі зямельку”. Разам з героямі свята выхаванцы гулялі ў народныя гульні “Жаўрукі”, “Бусел”, “Ручай”, “Проса”, успомнілі народныя прыказкі, адгадвалі загадкі. Не адбылося “Гуканне вясны” без народных забаў “Шпача”, “Кола”, якія даставілі дзецям шмат радасці і задавальнення.

Разам з выхавацелямі дзеці “заклікалі” вясну беларускімі песнямі, танцамі, добрым настроем і шчырасцю. Свята было вельмі цікавым і яскравым.