РУ БЕ EN

АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ

04.04.2022

2022 год азнаменаваны 140-гадовым юбілеем вялікіх песняроў беларускага народа, класікаў нацыянальнай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. У Год гістарычнай памяці ў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Яслi-сад № 53 г. Брэста» праведзена літаратурная гадзіна, прысвечаная гэтай даце.

Удзельнікі мерапрыемства змаглі віртуальна наведаць Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я.Коласа, прыняць удзел у паэтычных чытаннях вядомых твораў пісьменнікаў.

Мы павінны ведаць сваю гісторыю і шанаваць нашу спадчыну!