РУ БЕ EN

РАСЦІ, ХВОЙКА, РАСЦІ ВЯЛІКАЯ І СТРОЙНАЯ

18.04.2022

Настаўнікі і вучні 8-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №32

г. Брэста прынялі ўдзел у добраахвотніцкай акцыі “Тыдзень лесу – 2022”.

Удзельнікі акцыі пасадзілі каля васьмі тысяч маладых хвоек у раёне Мяднянскага лясніцтва Брэсцкага раёна.

Прадстаўнікі лясной гаспадаркі забяспечылі вучняў пасадачным матэрыялам, неабходным інвентаром, правялі інструктаж па тэхніцы бяспекі, а таксама па правільнай пасадцы саджанцаў.

Некалькі гадзін працы на свежым паветры – добры адпачынак і цудоўна зробленая разам справа!

Няхай растуць сабе хвойкі! Няхай аднаўляецца лес!