РУ БЕ EN

НА БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ

24.05.2022

21 мая члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Брэста” разам з турагенствам “Гарызонт-Тур” адправіліся ў падарожжа па святых мясцінах роднага краю.

Першым прыпынкам стала вёска Вялікая Кракотка, якая знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Беларусі ў Гродзенскай вобласці. У народзе гэта месца празвалі “Беларускай Швейцарыяй”. Наведалі Свята-Раства-Багародзіцкую царкву, пакланіліся абразу Маці Божай “Хуткапаслушніцы” , набралі са святой крыніцы вады.
У вёсцы Сынкавічы пабывалі ў царкве Святога Міхаіла Архангела, дзе знаходзіцца жыватворны абраз Божай Маці “Усецарыцы” . Гэта сапраўдная жамчужына дойлідства, крыніца веры.

Жыровіцкі Свята-Успенскі мужчынскі манастыр XV ст. у вёсцы Жыровічы – галоўны духоўны цэнтр беларускага праваслаўя, месца знаходжання найвялікшай святыні – абраза Жыровіцкай Божай Маці. Пабывалі ў саборы, храме святога Георгія, у царкве Узвіжання святога Сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга. Не менш уражанымі засталіся ад аповедаў семінарыста пра гісторыю ўзнікнення храма ў гонар Яўлення Божай Маці, пра жыццё манахаў і вучобу ў семінарыі.

Вярнуліся ўражанымі і духоўна ўзбагачанымі, бо месцы, якія наведалі, асаблівыя, стагоддзямі намоленыя.

У. Караткевіч пісаў: “На Беларусі Бог жыве…”. Няхай так і будзе заўсёды.

Фотогалерея: