РУ БЕ EN

АД ПРАДЗЕДАЎ СПАКОН ВЯКОЎ НАМ - ЗАСТАЛАСЯ СПАДЧЫНА

26.05.2022

У Год гістарычнай памяці 22 мая 2022 года члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Яслі-сад №30 г. Брэста” пабывалі у "Бездзежскім фартушку".

У музеі паказаны побыт селяніна: чым наш беларускі селянін займаўся 80-100 гадоў назад. Як пралі, вышывалі, ткалі, але яшчэ і трымалі вялікую гаспадарку. У залах беларускай хаты сабрана шмат прадметаў побыту, цікава было адгадваць, з якой мэтай што выкарыстоўвалі нашы продкі.
У адрозненне ад традыцыйных музеяў тут можна дакрануцца да таямніц нашых продкаў. Экспанаты галоўным чынам старажытныя, з мясцовых куфраў. Паказаны дэталі нацыянальнай палескай адзежы.

Дэгустацыя беларускай кухні не пакінула абыякавымі нікога: дамашняя калбаска, мяска, дранікі, аладкі, сала, бульбачка ў гаршочках, салёныя агуркі, макуха, узвар і вядома знакаміты бездзежскі пшанічны сок.

Гэта тое месца куды хочацца вярнуцца і абавязкова прапанаваць другім для знаёмства з мясцовым каларытам.

Фотогалерея: