РУ БЕ EN

ДУША БЕЛАРУСІ – КУПАЛА І КОЛАС

18.11.2022

15 лістапада ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста” прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Душа народа – Купала і Колас”, прысвечаная юбілеям творцаў і Году гістарычнай памяці.

Актыўны ўдзел прынялі члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі. Вучні сумесна з настаўнікамі падрыхтавалі выставу газет і паштовак. Інструментальны ансамбль “Вясёлка” для стварэння атмасферы адкрыў мерапрыемства, выканаўшы ўсім вядомую “Спадчыну”… І ў зале запанавала свята. Дуэт акардэаністаў выканаў любімую “Купалінку”, вучні чыталі вершы пад акампанемент цымбалаў, спявалі песні: “Явар і каліна” , “Дзве таполі”, “Янка Купала”. Кожная песня суправаджалася танцам, што рабіла нумар запамінальным і яркім.

Скончылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Малітвай” Янкі Купалы. Усе былі захоплены таленавітым выкананнем песні. Дакрануліся яшчэ раз да геніяльнай творчасці класікаў нацыянальнай літаратуры, да іх непаўторнай паэзіі, перагарнулі старонкі жыцця нашых песняроў.

Колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці нашай Янка Купала і Якуб Колас. Яны пакінулі нам духоўны запавет – любіць, шанаваць,берагчы спадчыну, быць сапраўднымі патрыётамі!

Фотогалерея: