РУ БЕ EN

КАЛЯДКІ НА НОВЫ ГОД

16.01.2023

Па традыцыі штогод у Дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі "Дзіцячы сад №32" з удзелам членаў пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі прайшло фальклорнае свята "Калядкі-шчодрыкі".

Наша «Каляда» была насычаная вясёлымі песнямі, карагодамі, забіяцкімі гульнямі.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа. Дзеці вельмі любяць гэтае вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, жартуюць і частаюцца смачнымі прысмакамі.

Фотогалерея: