РУ БЕ EN

СВЯТКУЕМ РАЗАМ

16.01.2023

Добрай традыцыяй у ДУДА “Дзіцячы сад №27 г. Брэста” стала правядзенне Калядак. І ў гэтым годзе 13 студзеня прафсаюзным камітэтам сумесна з адміністрацыяй было арганізавана святочнае мерапрыемства, якое прыйшлося даспадобы кожнаму ўдзельніку.

Свята было насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, гульнямі і карагодамі. І ў чарговы раз у супрацоўнікаў і выхаванцаў была выдатная магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, акунуцца ў атмасферу старажытных святкаванняў і гулянняў.

Фотогалерея: