РУ БЕ EN

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

23.02.2023

21 лютага прафсаюзны актыў разам з членамі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУДА "Дзіцячы сад №10 г. Брэста" арганізавалі для дзяцей сапраўднае свята, якое было прысвечана Дню беларускай мовы.

Каб гучала родная мова ў дзіцячым садзе, на ёй павінны размаўляць і дарослыя, і выхаванцы. I у гэтым зацікаўлены ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу.

Важнай часткай работы па развіцці беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту з′яўляецца ўзаемадзеянне з законнымі прадсаўнікамі выхаванцаў, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся.

Калі ж бацькі разам з дзецьмі вывучаюць родную мову, поспех абавязкова прыйдзе, а мы, настаунікі, ў гэтым дапаможам і зробім усе патрэбнае, каб новыя пакаленні маленькіх беларусаў размаўлялі на роднай мове.

Фотогалерея: