РУ БЕ EN

ЛЮБIM. ГАНАРЫМСЯ. ПАДАРОЖНIЧАЕМ.

03.04.2023

31 сакавіка члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №31 г.Брэста» паехалі ў цікавае падарожжа па знакавых мясцінах Беларусі.

Косаўскі палац Пуслоўскіх заварожвае сваёй веліччу і таямнічасцю легенд і паданняў, звязаных з яго ўладальнікамі. Больш за стагадовую гісторыю мае касцёл Святога Іосіфа ў в. Рубяжэвічы. І яшчэ адзін цікавы факт: у Рубяжэвічах пахаваны ўсе продкі вядомага класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы па мацярынскай лініі.

Наступны прыпынак - Парк-музей інтэрактыўнай гісторыі «Сула», дзе за кароткі час можна перанесціся ў часы язычніцтва, сустрэцца са славутымі асветнікамі зямлі беларускай, пазнаёміцца з народнымі рамёствамі, паглядзець пастаноўку батлейкі, пакатацца на драўляным караблі вікінгаў - дракары.
І, канешне, цудоўная беларуская мова, на якой гасцінна сустракаюць наведвальнікаў гаспадары.

Чарговая старонка цікавай кнігі «Беларусь вядомая і невядомая» перагорнута. Будуем новыя маршруты!

Фотогалерея: