РУ БЕ EN

МОТАЛЬСКІЯ ПРЫСМАКІ

17.08.2023

Прафсаюзным камітэтам ППА ДУДА «Дзіцячы сад №82 г. Брэста» 12 жніўня было арганізавана падарожжа па маршруту музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» – міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі».

Калектыў педагогаў-вандроўнікаў завітаў у музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок», які знаходзіцца ў аграгарадку Бездзеж, дзе акунуўся ў сялянскі побыт і старадаўнія традыцыі беларускага народа. Члены Прафсаюза пазнаёміліся з унікальнай калекцыяй 246 вышытых фартушкоў.

Наступным прыпынкам падарожжа стаў міжнародны фестываль «Мотальскія прысмакі». Хочацца звярнуць увагу на шчырасць і гасцепрыемства жыхароў Моталя.

Успамінаюцца радкі верша:
Недарэмна Моталь здаўна цэніцца
Шчырасцю – гасцінны беларус,
На парозе толькі госць павернецца–
Ільняны разгортваюць абрус!
А пра прысмакі словамі не перадаць…
Трэба бачыць і спрабаваць!
З упэўненасцю можам сказаць:
Наш калектыў у Моталі гуляў
І медавуху спрабаваў!

Фотогалерея: