РУ БЕ EN

Працягваем дзяліцца уражаннямі ўдзельнікаў ХХ турыстычнага злёту.

25.09.2023

Мы каманда ДРАНІКІ! З такой смачнай назвай выступала каманда ДУА "Сярэдняя школа №24 г.Брэста". Мерапрыемства дазволіла нам адчуць сябе сапраўднымі турыстамі. Прачынаючыся кожны дзень ад спеваў птушак і гуку ветру, засынаючы пад гук вогнішча, кожны з нас задаваўся пытаннем: «Што ж падорыць новы дзень?». А дзень абяцаў многа цікавага!

Мы паказалі , што такое беларускі каларыт і беларуская гасціннасць, пачаставалі журы і гасцей смачнымі дранікамі, парадавалі вясёлымі танцамі. Усмешкі на тварах турыстаў, абмеркаванні, хваляванні, вынікі - гэта ўсё незабыўныя ўражанні. Тры дні, прымаючы ўдзел у спартыўнай праграме, стараліся паказаць сябе. Гэта дапамагло нам знайсці новыя таленты. Хто не ўмеў плаваць на байдарках, той навучыўся. Хтосьці паказаў клас у эстафеце. А нехта ўпершыню змог злавіць сапраўдную рыбу! Наша каманда прыняла ўдзел ва ўсіх магчымых конкурсах і зразумела, што разам мы пераадолеем розныя перашкоды!

Ад'язджаючы і развітваючыся з новымі сябрамі, было сумна, але супакойвае тое, што праз год мы зноў сустрэнемся.
Мы за мір, за сяброўства, за светлую будучыню нашай краіны!

Фотогалерея: