РУ БЕ EN

МАСЛЕНІЦА – СУСТРЭЧА ВЯСНЫ

18.03.2024

15 сакавіка для членаў прафсаюзнай арганізацыі дзіцячага саду №8 г.Брэста ў музычнай зале было арганізавана масленічнае гулянне.

Масленіца – гэта свята праводзінаў зімы і сустрэчы вясны. Удзельнікі мерапрыемства спявалі песні, вадзілі карагоды, арганізоўвалі беларускія народныя гульні. Іншымі словамі – клікалі вясну. На стале былі бліны, прыгатаваныя сваімі рукамі. Смачныя вясновыя пачастункі атрымалі ўсе, хто прысутнічаў на мерапрыемстве.