РУ БЕ EN

БЫЦЬ ПАТРЫЁТАМ

18.03.2024

15 сакавіка ў  дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №30 імя Д.Б.Гвішыані г.Брэста" члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі сумесна з кіраўніцтвам і  актыўнымі членамі  прафкама прынялі  ўдзел  ва ўрачыстай  лінейцы, прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У прывітальным  слове  старшыня  прафсаюзнага камітэта  Галіна Дарковіч адзначыла:
"Канстытуцыя - гэта гарант дэмакратыі, незалежнасці  нашай дзяржавы. Яна дае упэўненасць  у тым, што наша жыццё, свабода, правы надзейна абараняюцца. Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – гэта сапраўднае шчасце, вялікі гонар. Любіць Радзіму, клапаціцца аб яе росквіце, быць адказным за яе лёс – абавязак сапраўднага ПАТРЫЁТА".

У рамках акцыі  "Мы–грамадзяне Рэспублікі Беларусь" юныя беларусы атрымалі падарунак Прэзідэнта – кнігі "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь".

Фотогалерея: