РУ БЕ EN

Знаёмства з беларускай нацыянальнай культурай

08.07.2022

30 чэрвеня ў дзяржаўнай установе адукацыi "ВПК дзiцячы сад-пачатковая школа N4 г.Брэста" прайшло фальклорнае свята "Знаёмства з беларускай нацыянальнай культурай".
У рамках дадзенага мерапрыемства дзеці наведалi школьны этнаграфiчны куток "Беларуская хатка", дзе пазнаёмiлiся з культурай i побытам беларускага сялянства.

Далей дзяцей чакала забаўляльна-пазнавальная праграма (вясёлыя гульнi, загадкi, цiкавыя крыжаванкi, песнi), падчас якой хлопцы i дзяўчынкi даведалiся пра найбольш старажытныя, яскравыя, паэтычныя святы i абрады беларусаў, - Каляды, Масленiца, Камаедзiца, Саракi, Купалле i iнш. Асобную радасць i азарт выклiкаў у дзяцей пошук папараць-кветкi на гульнявой пляцоўцы.

Фальклорнае свята ладзiлася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да нашых старадаўнiх традыцый i самае галоўнае - падарыць усiм цудоўны настрой!

Фотогалерея: