РУ БЕ EN

Дзень беларускага пісьменства

06.09.2022
Дзень беларускага пісьменства – адна з самых значных культурных падзей ў жыцці нашай краіны, нацыянальнае свята гонару за шматвекавую гісторыю не толькі пісьменства, але і культуры, навукі, мастацтва ў цэлым. Таму абысці ўвагай гэты дзень проста немагчыма, і па традыцыі на першым вучэбным тыдні новага навучальнага года ў ДУА “Гімназія №4 г. Брэста” адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтаму святу: кніжныя выставы, інфармацыйныя гадзіны, віктарыны, была арганізавана святочная фотазона. Запамінальнай падзеяй стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было слова”, якую старшакласнікі падрыхавалі для вучняў ІІ-VIIІ класаў. У канву гісторыі беларускага пісьменства і друку гімназісты арганічна ўплялі мастацкае выкананне вершаў пра роднае слова. Гледачы атрымалі магчымасць пабываць на віртуальнай экскурсіі ў Добрушы – горадзе, які сёлета стаў цэнтрам святочных мерапрыемстваў. Напрыканцы сустрэчы госці прадэманстравалі свае веды па гісторыі беларускага пісьменства падчас віктарыны. А сапраўдным аздабленнем свята сталі беларускія мелодыі і песні ў выкананні юных музыкантаў.

Фотогалерея: